Віншуем дацэнта кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, адказнага за НДРС філалагічнага факультэта Ганну Уладзіміраўну Навумаву з перамогай у конкурсе на саісканне прэміі ім. У. І. Пічэты за 2023 год сярод кандыдатаў навук да 35 гадоў! Г. У. Навумава займаецца даследаваннямі ў галіне славістыкі, а таксама методыкі выкладання славянскіх моў і літаратур, удастоена ўзнагароды за работу «Феномен культурнага памежжа ў творчасці Іва Андрыча». Вынікі работы былі прадстаўлены на суд конкурсных камісій у выглядзе адной манаграфіі, двух вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 25 артыкулаў у навуковых часопісах, 13 матэрыялаў дакладаў на навуковых канферэнцыях, а іх практычная значнасць пацверджана двума актамі ўкаранення ў навучальны працэс.
Даведка
Прэмія імя У. І. Пічэты прысуджаецца ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Упершыню конкурс на саісканне гэтай прэміі арганізаваны ў БДУ ў 1993 годзе. З 1999 па 2008 год ён праводзіўся раз на два гады. У адпаведнасці з рэдакцыяй 2009 года Палажэння аб парадку прысуджэння прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі, конкурс зноў стаў штогадовым.


BY

