Віншуем прафесара кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Чароту з атрыманнем высокай дзяржаўнай узнагароды – медаля Францыска Скарыны!
Іван Чарота – вядомы ў Беларусі даследчык беларуска-сербскіх літаратурных і культурных сувязяў, славіст, перакладчык, літаратуразнаўца, публіцыст, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў. Ажыццявіў пераклады на беларускую і рускую мовы многіх твораў з сербскай, славенскай, македонскай, харвацкай і іншых славянскіх моў. Аўтар больш за 800 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. З’яўляецца членам рэдакцыйных калегій 11 перыядычных выданняў, з якіх 6 – замежныя. Сакратар Біблейскай камісіі Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы і выканаўчы рэдактар часопіса “Православие”. Уладальнік шматлікіх літаратурных і перакладчыцкіх узнагарод.

Даведка
Медаль Францыска Скарыны ўручаецца за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, заслугі ў вайсковай службе і ахове дзяржаўнай мяжы, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне падатковай сістэмы, рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, развіццё лесагаспадарчай вытворчасці, транспартнай галіны, машынабудавання і сельскай гаспадаркі, выдатныя дасягненні ў сферах адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту.


BY

