Сэрвісы

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў

З 12 верасня па 12 кастрычніка 2023 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Рэспубліканскі конкурс відэаролікаў «To love it, you should see it…» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць…»), прысвечаны вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі, дэманстрацыі і папулярызацыі славутасцяў краіны.

Выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій студэнтам прапаноўвалася стварыць тэматычны відэаролік. Падобныя мерапрыемствы спрыяюць развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў, матывуюць іх вывучаць культурную спадчыну Беларусі, духоўна-маральныя традыцыі і гісторыю народа, развіваюць цікавасць да даследчай дзейнасці, павышаюць інфармацыйную культуру студэнтаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

У конкурсе ўдзельнічалі студэнты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. 12 кастрычніка 2023 г. адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу. Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

  1. «Лепшае культуралагічнае даследаванне» ‒ відэаролік Салко Лізаветы, Савіцкай Дар'і (БДУ, філалагічны факультэт, 4 курс);
  2. «Лепшае гістарычнае даследаванне» ‒ відэаролік Сяўрук Дар'і (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
  3. «Лепшая відэаэкскурсія» ‒ відэаролік Скуман Вольгі, Салаўёвай Аліны, Шайбаковай Дар'і (БДУ, філалагічны факультэт, 4 курс);
  4. «Самы патрыятычны відэаролік» ‒ відэаролік Курзавай Аляксандры, Захаравай Адэліны (ВДУ імя П.М. Машэрава, факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, 2 курс);
  5. «Лепшая візітная картка майго горада (сяла, вёскі)» ‒ відэаролік Станкевіч Лізаветы (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
  6. «Беларусь вачыма замежных студэнтаў» ‒ відэаролік Аскеравай Аіды і Чарыевай Энеш (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
  7. «Самае эмацыйнае відэа» ‒ відэаролік Зялёнка Анастасіі (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
  8. «Самае крэатыўнае відэа» ‒ відэаролік Лавар Ганны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс).

З работамі пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце конкурсу.

Выкладчыкі кафедры дзякуюць усім удзельнікам конкурсу за праяўленую цікавасць і творчы падыход.

1.jpg

5.jpg

3.jpg

4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image