Сэрвісы

Меркаванне студэнтаў-філолагаў пасля прагляду фільма АТН «Исповедь террориста СБУ: Они меня предали»

Меркаванне студэнтаў-філолагаў пасля прагляду фільма АТН «Исповедь террориста СБУ: Они меня предали»

Агенцтва тэлевізійных навін прадставіла дакументальны фільм «Исповедь террориста СБУ: Они меня предали», які распавядае аб гучнай справе 26 лютага - тэракце ў Мачулішчах.

Дадзены дакументальны фільм неабходна паглядзець для ўсведамлення таго, наколькі нізка могуць паводзіць сябе людзі (тэрарызм, забойствы, подкуп) у пагоні за грашовай узнагародай. Гэты фільм у чарговы раз актуалізуе  неабходнасць паслядоўнага маральнага выхавання, захавання агульначалавечых каштоўнасцяў і разумення сутнасці любові да Радзімы.

Мы ў чарговы раз задумаліся аб важнасці псіхалагічнага здароўя, любові да сваёй сям'і і краіны, што можа паслужыць бар'ерам супраць любых супрацьзаконных маніпуляцый.

Нават з пункту гледжання моўнай асобы, зняволены вельмі часта паўтараў слова «здрада», задаваўся пытаннем аб тым «як апынуўся ў такой сітуацыі», аднак дадзеныя развагі былі накіраваны на яго ўнутраную крыўду аб уласнай няўдачы, а не на шчырае раскаянне (або ўсведамленне) аб зробленым.

Гэты ўчынак з'яўляецца маштабным прававым парушэннем, як з пункту гледжання гуманістычнага пачатку, так і з пункту гледжання заканадаўства. Гэты акт тэрарызму павінен быць пакараным згодна з крымінальным кодэксам.

Звярніце ўвагу на пакаранне, якое прадугледжана ў дадзеным выпадку.

КРЫМІНАЛЬНЫ КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Артыкул 289. Акт тэрарызму

1. Учыненне выбуху, падпалу, затаплення, іншых дзеянняў агульнанебяспечным спосабам або якія ствараюць небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў або надыходу іншых цяжкіх наступстваў з мэтай аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, ці перашкоды палітычнай або іншай грамадскай дзейнасці, ці запалохвання насельніцтва, ці дэстабілізацыі грамадскага парадку (акт тэрарызму) – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў.

2. Акт тэрарызму, учынены паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 124, 126, 2901 –290-5, часткай 4 артыкула 309, часткай 3 артыкула 311 і артыкулам 359 гэтага Кодэкса, або спалучаны з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя арганізаванай групай, ці з прымяненнем аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі, ці з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым пазбаўленнем волі, або смяротнай карай.

IMG 20231129 153522 min Юлия Жукова

Фото2 Анна

изображение viber 2023 11 28 18 36 54 265 Veronika Zhukovets

IMG 20231129 085836 (1) Qiu Xi

Image

Рэсурсы

Image
Image