Кафедра гісторыі беларускай літаратуры філалагічны факультэт БДУ запрашае студэнтаў і абітурыентаў прыняць удзел у конкурсе літаратуры ў лічбавым фармаце (у сеціве) “Літкрэатыў”
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна з 1 лютага па 30 сакавіка 2024 года прадставіць у аргкамітэт твор у наступных лічбавых фарматах: JPEG, DOC, PDF, MP3 (MP4) па наступных адрасах электроннай пошты:
Для абітурыентаў:
Для студэнтаў:
Тэма ліста : “Літкрэатыў”.
Разам з файлам у лісце неабходна ўказаць наступныя звесткі: прозвішча, імя, Імя па бацьку, месца навучання, клас (курс)
Этапы правядзення конкурса:
1. Прыём конкурсных работ: 10.02.2024-30.03.2024
2. Ацэнка конкурсных работ: 31.03.2024-30.04.2024
3. Падвядзенне вынікаў конкурса: 01.05.2024-03.05.2024
Да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя творы на рускай і беларускай мовах аб’ёмам да 5 старонак (да 3 хвілін)
Для афармлення файла ў фармаце DOC павінны вытрымлівацца наступныя патрабаванні: шрыфт – Times New Roman; памер шрыфта – 14 кегль; міжрадковы інтэрвал – 1,5; выраўніванне – па шырыні ; чырвоны радок – 1,25; водступ злева – 30 мм; водступ справа –10 мм; водступ знізу – 20 мм; водступ зверху – 20 мм.
Заяўка на ўдзел у конкурсе размешчана тут.
Падрабязная інфармацыя і палажэнне аб правядзенні конкурсу размешчаны тут.
Аргкамітэт
(мадэратар – К.А. Крыцук-Тарасава)


BY

