Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі імя Уладзіміра Караткевіча

Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі імя Уладзіміра Караткевіча

У сталічнай гімназіі № 28 з беларускай мовай навучання 9 лютага 2024 г. адбылася сустрэча аспіранткі кафедры гісторыі беларускай літаратуры Кацярыны Крыцук-Тарасавай з вучнямі 10 – 11 класаў. Старшакласнікі зацікавіліся прэзентцыяй філалагічнага факультэта, шырынёй і багаццем тых магчымасцей, якія адкрывае перад маладым чалавекам БДУ. Шмат пытанняў было зададзена пра сутнасць і спецыфіку вучобы на філфаку, зместавае напаўненне традыцыйных дысцыплін і сецыфіку новых ведаў, што прапануюцца ў межах прафілізацый. Таксама Кацярына Крыцук-Тарасава запрасіла старшакласнікаў да ўдзелу ў конкурсах літаратурнай творчасці, якія праводзяцца пад эгідай філалагічнага факультэта. 

pk2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image