Кафедра замежнай літаратуры віншуе аспірантку Ганну Ануфрыеўну Яфіменка з атрыманнем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за распрацоўку новага алгарытму даследавання жанравых мадыфікацый дэтэктыва ў французскай літаратуры мяжы ХХ–ХХI стагоддзяў пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры замежнай літаратуры Алены Аляксандраўны Барысеевай. Дадзеная распрацоўка дазваляе выявіць спецыфіку жанравага ўзаемадзеяння ў беларускай і замежных літаратурах, сістэматызаваць аўтарскія варыянты жанравых трансфармацый і актуалізаваць стратэгіі аналізу мастацкага тэксту ў беларускім літаратуразнаўстве.
Аспірантка кафедры замежнай літаратуры Ганна Ануфрыеўна Яфіменка атрымала cтыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


BY 
