Стварэнне тактыльных кніг для дзяцей з асаблівасцямі зроку – сумесны праект кафедры рускай літаратуры з аб'яднаннем бібліятэкараў ЗаЧтение.
З дапамогай тактыльных кніг праводзяцца інклюзіўныя заняткі, на якіх звычайныя і асаблівыя дзеці чытаюць адну і тую ж гісторыю. Кнігі адшываюцца з тканіны, а ілюстрацыі выконваюцца ў тэхніцы аплікацыі з рознафактурных матэрыялаў. Тэкст выконваецца шрыфтам Брайля і мацуецца да кнігі з тканіны. Мэтавая аўдыторыя праекта: дзеці з асаблівасцямі зроку, звычайныя дзеці з бацькамі, тыфлапедагогі і бібліятэкары. Для праекта выбіраецца сучасная дзіцячая кніга, адзначаная літаратурнай прэміяй, з невялікім аб’ёмам тэкста, таму што шрыфт Брайля займае больш месца, чым звычайны. Курыруе праект майстар, які распрацоўвае макет старонак, робіць нарыхтоўкі для майстар-класа. Студэнты выступаюць у якасці валанцёраў для стварэння кнігі. З гатовай кнігай праводзяцца чытанні па спецыяльнай методыцы ў інтэрнатах, бібліятэках, зборных групах.
З 2022 года група студэнтаў працуе над стварэннем інклюзіўнай кнігі "Малы і Пачвара". Куратарам праекта ад філалагічнага факультэта з'яўляецца дацэнт кафедры рускай літаратуры Л.В.Камлюк-Ярашэнка. Пастаянныя ўдзельнікі групы: Ангеліна Дырман і Злата Грэк (3 курс спецыяльнасці рамана-германская філалогія), Анастасія Джэжора і Ганна Якіменка (3 курс спецыяльнасці руская філалогія) – пашылі па чатыры экзэмпляры першай і другой старонак будучай кнігі. Яшчэ трэба падрыхтаваць тры старонкі, прычым, кожную ў 4-х экзэмплярах.
Працэс, трэба сказаць, няпросты і працаёмкі. І для таго, каб кніга хутчэй дабралася да маленькіх чытачоў, нам у каманду вельмі патрэбны студэнты-валанцёры. Запрашаем усіх зацікаўленых (кафедра рускай літаратуры, Л.В.Камлюк-Ярашэнка).
У 2023 годзе нашай камандай пры ўдзеле рэжысёра Мілы Пархац зняты ролік-анонс праекта «Тактыльныя кнігі»
Глядзіце, натхняйцеся, далучайцеся!



BY

