Сэрвісы

Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Гэты Дзень Перамогі ...” пройдзе ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце 01.04–06.05.2024

Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Гэты Дзень Перамогі ...” пройдзе ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце 01.04–06.05.2024

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (далей – БДУ) 01.04–07.05.2024 праводзіць Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Гэты Дзень Перамогі ...”, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаваны да Года міру і стварэння ў Беларусі. 

Мерапрыемства накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб каштоўнасцях Вялікай Перамогі, фарміраванне пачуцця датычнасці да падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Прымаюцца індывідуальныя або калектыўныя работы (падрыхтаваныя калектывам не больш за тры аўтары). Конкурс праводзіцца ў завочна-вочным фармаце.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 1 мая 2024 года прадставіць на электронны адрас аргкамітэта Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. заяўку (па форме, што дадзена на сайце Конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day) з указаннем спасылкі на відэахостынг YouTube, у якім размешчана конкурсная работа.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 5 мая. Журы вызначыць пераможцаў у дзесяці намінацыях:

  • “Лепшае гістарычнае даследаванне”;
  • “Самы патрыятычны відэапраект”;
  • “Лепшы музычны відэапраект”;
  • “Лепшы паэтычны відэапраект”;
  • “Лепшы празаічны відэапраект”;
  • “Лепшы драматургічны відэапраект”;
  • “Лепшы інтэернацыянальны відэапраект”;
  • “Самае прафесійнае відэа”;
  • “Самае эмацыянальнае відэа”;
  • “Самае крэатыўнае відэа”.

Пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі. Вынікі конкурсу і работы пераможцаў будуць размешчаны на сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day, вынікі конкурсу таксама будуць прадстаўлены сайце філалагічнага факультэта БДУ, у беларускіх СМІ.

Арганізатарамі конкурсу “Гэты Дзень Перамогі ...” выступаюць кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і пярвічная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” БДУ.

Падрабязная інфармацыя – прыказ аб заснаванні Міжнароднага конкурсу відэапраектаў “Гэты Дзень Перамогі ...” у БДУ і палажэнне аб конкурсе, інфармацыйнае пісьмо, патрабаванні да відэапректаў, якія прадстаўляюцца на конкурс, састаў аргкамітэта і журы конкурса, а таксама вынікі конкурсу 2023 г. і відэапраекты пераможцаў – размешчаны на сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day.

Дадатковая інфармацыя ‒ па тэлефоне +375 17 3651069 (кафедра англійскага мовазнаўства БДУ).

Палажэнне

Заяўка

Image

Рэсурсы

Image
Image