Сэрвісы

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу «Алімпійская лесвіца» адбылося на філалагічным факультэце

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу «Алімпійская лесвіца» адбылося на філалагічным факультэце

6 красавіка на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў лінгвістычнага конкурсу «Алімпійская лесвіца», прысвечанага 85-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, для навучэнцаў 9–11 класаў – удзельнікаў вучэбных збораў па падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па  прадметах «Руская мова» і «Руская літаратура».

Імёны пераможцаў, прызёраў і настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі, можна паглядзець тут.

Намеснік дэкана філалагічнага факультэта дацэнт Таццяна Мальцэвіч павіншавала дзяцей, падзякавала педагогам і адзначыла, што дзверы факультэта заўсёды адчыненыя для іх, таму што філфак – гэта месца, якое аб’ядноўвае «акрыленых словам». Загадчык кафедры рускай мовы старшыня аргкамітэта конкурсу прафесар Іван Роўда ў гутарцы з выпускнікамі звярнуў увагу на адрозненне зместу моўнай падрыхтоўкі ў школе і ў ВНУ і падкрэсліў перспектыўнасць атрымання вышэйшай філалагічнай адукацыі сёння. Намеснік старшыні дацэнт кафедры рускай мовы Вольга Зуева нагадала, што ўсе конкурсныя заданні былі звязаныя з філалагічным факультэтам і «жыццём філолагаў» – у першую чаргу для таго, каб удзельнікі конкурсу пазнаёміліся з факультэтам, кафедрай рускай мовы, дысцыплінамі ў галіне мовазнаўства. Член аргкамітэта конкурсу студэнт 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» Дзмітрый Суднік расказаў гасцям аб філалагічным факультэце і пераканаўча заклікаў патэнцыяльных абітурыентаў зрабіць правільны выбар.

Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі, пахвальнымі лістамі і падарункамі. Настаўнікам, якія іх падрыхтавалі, былі ўручаны падзякі.

Арганізатары конкурсу адказалі на пытанні навучэнцаў і педагогаў. Некаторыя настаўнікі з задавальненнем прыгадалі гады сваёй вучобы на філалагічным факультэце.

Чакаем усіх нашых «алімпійцаў» на філалагічным факультэце зноў – ужо не як гасцей, а як студэнтаў БДУ!

pon145024p.jpg

pon145024pon.jpg

pon145024po.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image