Сэрвісы

Навуковыя чытанні, прысвечаныя А. А. Лойку і Г. В. Кісялёву

У чытаннях бралі ўдзел намеснік дэкана па навуковай дзейнасці, дацэнт П. І. Навойчык, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі В. А. Чамярыцкі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі А. У. Бразгуноў, кандыдат філалагічных навук, вядомы беларускі даследчык І. У. Саламевіч, прафесар Т. І. Шамякіна, прафесар Л. Д. Сінькова, дацэнт А. Л. Верабей, выкладчыкі кафедры гісторыі беларускай літаратуры (дацэнт І. А. Бурдзялёва, дацэнт Л. Г. Кісялёва, дацэнт У. Г Кароткі, выкладчык Н. В. Гальго, ст. выкладчык В. П. Крычко), аспіранты, магістранты і студэнты, якія займаюцца ў спецсемінарах кафедры гісторыі беларускай літаратуры), студэнт гістарычнага факультэта А. Лойка. Навуковыя чытанні праводзіла загадчыца кафедры гісторыі беларускай літаратуры дац. Т. П. Казакова, якая грунтоўна акрэсліла абсягі навуковай дзейнасці волатаў беларускай навукі А. А. Лойкі і Г. В. Кісялёва.

Выступоўцы адзначылі, што А. А. Лойка напісаў звыш 450 навуковых работ, стварыў шэраг падручнікаў для студэнтаў ВНУ, аўтарскі падручнік “Старабеларуская літаратура” быў уганараваны прэміяй імя В. І. Пічэты, творчасці паэта ўласціва глыбокая вера ў чалавека, захапленне прыгожым і добрым, для яго паэзіі ўласцівы мяккі гумар і рамантыка пачуццяў. А. А. Лойка шмат перакладаў творы П. Верлена, Гётэ, рускіх, украінскіх, польскіх паэтаў.

Г. В. Кісялёў даследаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух ХІХ ст., жыццё і творчасць К. Каліноўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыгі-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства “Энеіды навыварат” і “Тараса на Парнасе”. Сваімі навуковымі працамі ён навучыў нас паважаць яго вялікасць Факт, зрабіў рэстаўрацыю беларускай літаратуры ХІХ ст., працуючы з архіўнымі матэрыяламі. Усе выступоўцы падкрэслівалі неабходнасць развіцця традыцый, у вытокаў якіх стаялі А. А. Лойка і Г. В. Кісялёў. Чытанні прайшлі ў добрай сяброўскай атмасферы, творча і мэтанакіравана.

Image

Рэсурсы

Image
Image