Сэрвісы

Студыя літаратурнага блогера ў эфіры

Студыя літаратурнага блогера ў эфіры

У завяршэнне навучальнага сезона 2023-2024 гг. навучэнцы Студыі літаратурнага блогера пры кафедры рускай літаратуры былі запрошаны ў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў перадачы пра кнігі і чытанні.

Удзельнікі студыі: навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Ігнат Рогач, Крысціна Усевіч, Алена Курс, Мар'яна Гіргель, вучаніца школы №3 г. Капыля Ганна Карповіч з педагогам Таццянай Міхайлаўнай Нядзелька, студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Уладзіслава Махніс – паразважалі аб напрамках работы студыі, аб магчымасцях інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту, аб спосабах і фарматах чытання. Асаблівую цікавасць выклікалі праблемы літаратурнай моды і яе фарміравання, магчымасцей літаратурных блогаў і сацыяльных сетак у прасоўванні кніг і аўтараў, сучаснай інфраструктуры чытання.

Юныя філолагі падзяліліся сваім уяўленнем аб тым, што занятак літаратурным блогерствам патрабуе асаблівых кампетэнцый. Паспяховы літаратурны блогер – гэта, перш за ўсё, дасведчаны літаратуразнаўца, які ўмее аналізаваць і інтэрпрэтаваць мастацкія тэксты, затым – чулы інфлюэнсер – лідэр меркаванняў, які ўмее адчуваць эстэтычнае "і розумам галавы, і эмоцыяй сэрца, і нават... кончыкам языка", і, разам з тым, маркетолаг, які прасоўвае моцныя кнігі і ўплывае на літаратурную моду.

Перадача транслявалася двойчы на канале "Культура" і выклікала зацікаўленыя водгукі ў слухачоў.

Самі ўдзельнікі атрымалі новы досвед камунікацыі і трансляцыі ўласных разважанняў у эфіры.

Дзякуем кіраўніку радыёпраграмы Наталлі Сіротка і спадзяемся на далейшае прадуктыўнае супрацоўніцтва!

Уражанні ўдзельнікаў:

«Это был незабываемый и очень полезный опыт. Я впервые побывала в Доме радио, что оставило только приятные впечатления. Я помню, как слушала радио "Культура", а вчера поучаствовала в записи. Никогда даже и подумать о таком не могла. Спасибо большое за такую чудесную возможность!» (Владислава Махнис).

«Запіс праграмы праходзіў вельмі цікава. Нас пазнаёмілі с незвычайным Домам радыё. Запіс праходзіў у вельмі цёплых і добрых абставінах. Як быццам ты тут ужо бываў. Прыемна было тое, што праграма праходзіла менавіта на беларускай мове. Мне вельмі спадабалася. Дзякуй за тое, што далі шанс паразважаць пра кнігі і літаратуру ў больш шырокім фармаце» (Ганна Карповіч).

gdrynrfyrt.jpgsdbdfbndfx.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image