Рашэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь выкладчыку кафедры рускай мовы Кавалёвай Ганне Ігараўне прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук.
Абарона дысертацыі «Субстантыўныя семантычныя карэляты з рознай унутранай формай у рускай і беларускай мовах: лексіка-семантычны і кагнітыўны аспекты» (навуковы кіраўнік – праф. І. С. Роўда) па спецыяльнасці 10.02.20 «Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства» адбылася 16.02.2024 г. у Савеце Д 02.01.11 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Віншуем Ганну Ігараўну з паспяховай абаронай дысертацыі. Жадаем новых дасягненняў у вучэбна-метадычнай і навуковай рабоце.


BY

