1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, на філалагічным факультэце былі падведзены вынікі работы Школы юнага англіста і ўзнагароджаны сертыфікатамі самыя актыўныя вучні. З кастрычніка 2023 г. па май 2024 г. у межах рэалізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці кафедра англійскага мовазнаўства ў асобе Бобрыкавай А.П. праводзіла заняткі для навучэнцаў 8–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.
Сустрэчы з навучэнцамі праходзілі два разы на месяц у аўдыторыі, а таксама дыстанцыйна два разы на месяц па адной астранамічнай гадзіне, каб падтрымаць таленавітых навучэнцаў з рэгіёнаў Рэспублікі. На сайце факультэта было пададзена больш за 100 заявак на ўдзел, аднак толькі самыя матываваныя навучэнцы, якія зацікаўленыя не толькі ў падрыхтоўцы да ЦТ і развіцці навыкаў гутаркі на англійскай мове, але таксама ў лінгвістыцы ў цэлым, і намерыліся звязаць сваю будучыню з філалагічнымі дысцыплінамі ў вышэйшай школе, былі запрошаны на заняткі. Так, Школу англіста ў завяршальным навучальным годзе наведала 34 навучэнцаў (13 - анлайн; 21 - вочна). Аднак, толькі 17 вучняў былі ўдастоены сертыфіката аб праходжанні ў 2023-2024 навучальным годзе курса «Школы юнага філолага» па накірунку «Школа англіста» за актыўнае наведванне і ўдзел, працавітасць і захопленасць філалогіяй і вывучэннем англійскай мовы.
За перыяд навучання хлопцы не толькі паўтаралі граматыку і лексіку за курс сярэдняй школы. На кожным занятку абавязкова надавалася ўвага зносінам на англійскай мове, а тэмы для абмеркавання былі непасрэдна звязаныя з перспектывамі навучання на філалагічным факультэце, аб займальным студэнцкім жыцці, аб стварэнні і працавітасці, аб якасці, аб працаўладкаванні спецыялістаў з дыпломам філалагічнага факультэта. Тэматыка заняткаў таксама была прысвечана важным датам Рэспублікі Беларусь (Дню Перамогі, Дню абаронцы Айчыны, 8 Сакавіка). Адметна, што двое вучняў Школы англіста ўдзельнічалі ў праекце «Студэнт БДУ на тыдзень» на філалагічным факультэце, а яшчэ трое вучняў спрабавалі свае сілы ў Алімпіядзе па англійскай мове, якую таксама арганізоўвала кафедра англійскага мовазнаўства.
Уручэнне сертыфікатаў праходзіла ва ўрачыстай і адначасова сяброўскай атмасферы, навучэнцы не толькі выпускнога класа з цікавасцю задавалі пытанні аб паступленні на факультэт, у ліцэй БДУ з далейшым паступленнем ва ўніверсітэт. Было асабліва прыемна, што ўсе далучыліся да закрытага тэлеграм-каналу школы англіста, дзе мы заўсёды зможам адказаць на іх пытанні і застанемся на сувязі.
За 2023-2024 навучальны год вучні змаглі не толькі палепшыць вусную і пісьмовую англійскую мову, але таксама вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.
Нашы дарагія абітурыенты і выпускнікі Школы англіста, чакаем вас у якасці нашых студэнтаў! Да новых сустрэч у наступным навучальным годзе!





BY

