Сэрвісы

Рэспубліканскі конкурс відэаролікаў аб Беларусі на англійскай мове «To love it, you should see it…» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць…») пройдзе на філалагічным факультэце БДУ (12.09‒11.10.2024)

Рэспубліканскі конкурс  відэаролікаў аб Беларусі на англійскай мове  «To love it, you should see it…» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць…»)  пройдзе на філалагічным факультэце БДУ (12.09‒11.10.2024)

Кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ аб'яўляе аб пачатку правядзення Рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў аб Беларусі на англійскай мове «To love it, you should see it…» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць…»).

У межах Года якасці конкурс праводзіцца ў мэтах раскрыцця творчага патэнцыялу студэнтаў, развіцця цікавасці да вывучэння гісторыі і культуры Беларусі, малой радзімы, дэманстрацыі славутасцяў Беларусі і папулярызацыі напрамкаў развіцця краіны, павышэння інфармацыйнай культуры і моўнай падрыхтоўкі студэнтаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, прымаюцца індывідуальныя або калектыўныя работы (падрыхтаваныя калектывам не больш за тры аўтары).

Конкурс пройдзе ў завочным фармаце 12.09‒11.10.2024 г.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 5 кастрычніка 2024 года падаць у аргкамітэт заяўку з указаннем спасылкі на відэахостынг YouTube, у якім размешчана конкурсная работа, на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

11 кастрычніка 2024 года журы вызначыць пераможцаў конкурсу ў васьмі намінацыях:

1.        «Лепшае культуралагічнае даследаванне»;

2.        «Лепшае гістарычнае даследаванне»;

3.        «Лепшая відэа экскурсія»;

4.        «Самы патрыятычны відэаролік»;

5.        «Лепшая візітная картка майго горада (сяла, вёскі) »;

6.        «Беларусь вачыма замежных студэнтаў»;

7.        «Самае эмацыйнае відэа»;

8.        «Самае крэатыўнае відэа».

Пераможцы ў намінацыях конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі. Вынікі конкурсу і работы пераможцаў будуць размешчаны на афіцыйным сайце конкурсу і на сайце філалагічнага факультэта БДУ.

Кантакты:

адрас электроннай пошты Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.;

афіцыйны сайт 

Image

Рэсурсы

Image
Image