Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры правяла 15.10.2024 прафарыентацыйны семінар для настаўнікаў і вучняў г. Мінска па тэме "Навукова-даследчая работа навучэнцаў". Мадэратарамі мерапрыемства выступілі загадчык кафедры Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і дацэнт Ірына Міхайлаўна Саніковіч. У аўдыторыі "Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі" ўдзельнікі мерапрыемства змаглі прайсці міні-квест, пагрузіцца ў віртуальную рэальнасць (з дапамогай VR-шлема) і пазнаёміцца з філалагічным факультэтам. Адзін з вядучых спецыялістаў у краіне па тэме семінара, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ірына Міхайлаўна Саніковіч прачытала інтэрактыўную лекцыю "Навукова-даследчая работа навучэнцаў: тэорыя і практыка". Падчас дыскусіі прагучалі пытанні, якія цікавілі аўдыторыю. Настаўнікі і вучні высока ацанілі мерапрыемства, падкрэслілі яго актуальнасць і высокі ўзровень.






BY

