Сэрвісы

Цыкл прафарыентацыйных мерапрыемстваў кафедры раманскага мовазнаўства

Цыкл прафарыентацыйных мерапрыемстваў кафедры раманскага мовазнаўства

Студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская (французская) філалогія" правялі серыю прафарыентацыйных мерапрыемстваў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь з мэтай далучыцца да школы юнага філолага па выбраным напрамку і ў далейшым стаць студэнтам філалагічнага факультэта лепшай ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта!

Студэнты 3 курса Пашкевіч Анастасія правяла сустрэчу з навучэнцамі ДУА «СШ № 3 імя В.В. Шчарбакова г. Наваполацка», Кротава Варвара наведала Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3, Валынец Лізавета сустрэлася са старшакласнікамі ДУА «Гімназія №1 г. Вiцебска iмя  Ж.І. Алфёрава». Студэнты 2 курса Адышарыя Каміла арганізавала сустрэчу з вучнямi ДУА «СШ № 9 г. Бабруйска», Шпакоўская Беатрыса наведала ДУА «СШ № 45 г. Магілёва», Бабанава Марыя адправілася ў ДУА «Гімназія №46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля».

Нашы студэнты падзяліліся сваім вопытам вучобы ва ўніверсітэце, далі школьнікам уяўленне аб студэнцкім жыцці, расказалі аб філалагічным факультэце і ўніверсітэце, французскай філалогіі, абмеркавалі з старшакласнiкамi прадметы, якія вывучаюцца ва ўніверсітэце, іх практычнае прымяненне. Распавядаючы пра студэнцкае жыццё, падзяліліся вопытам пражывання ў інтэрнаце, падрабязна расказалі пра магчымасці ўдзелу ў розных мерапрыемствах. Таксама абмеркавалі пазавучэбную актыўнасць: навуковыя аб'яднанні і гурткі, валанцёрскія праекты і спартыўныя мерапрыемствы. Былі закрануты пытанні аб патэнцыйных месцах працаўладкавання будучых філолагаў.

Студэнты расказалі школьнікам і аб задачах школы юнага філолага-раманіста, сярод якіх – паглыбленне і сістэматызацыя ведаў аб французскай мове ў яе гістарычным развіцці; павышэнне ўзроўню іншамоўнага маўлення; пашырэнне эрудыцыі і развіццё лагічнага мыслення; развіццё навыкаў, карысных для ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па французскай мове.

Школьнікі ацанілі той факт, што слухачы Школы юнага філолага-раманіста могуць самі прапаноўваць тэмы, якія ім цікавыя, для разгляду на занятках.

Вучнi задавалі пытанні аб паступленні, іспытах і жыцці ў іншым горадзе. Як адзначаюць студэнты, такія сустрэчы дапамагаюць школьнікам лепш зразумець, што іх чакае пасля школы. А яшчэ нашыя студэнты ўпэўненыя, што натхнілі навучэнцаў на выбар будучай прафесіі.

2_6.jpg

1_6.jpg

6_1.jpg

5_3.jpg

8_1.JPG

10_1.JPG

11_1.PNG

3_4.jpg

4_4.jpg

7_1.JPG

9_1.JPG

Image

Рэсурсы

Image
Image