31 кастрычніка 2024 г. студэнты 3 курса аддзялення “Рамана-германская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ узялі ўдзел у сустрэчы з вядомым паэтам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, аўтарам гімна горада Віцебска Тамарай Красновай-Гусачэнкай.
Паэтычны вечар, які адбыўся ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распачаў цыкл сустрэч з лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі “Літаратурны алімп Беларусі”.







BY

