29.11.2024 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.А.Сянько правяла дыскусію на тэму «Праца падчас вучобы ў ВНУ: за і супраць» са студэнтамі III курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».
Мерапрыемства накіравана на фарміраванне ў студэнтаў усвядомленага, граматнага падыходу да арганізацыі сваёй занятасці падчас вучобы. Студэнты абмеркавалі магчымасць спалучаць працу і вучобу, вылучылі і прааналізавалі станоўчыя і адмоўныя бакі працы падчас вучобы ва ўніверсітэце, асаблівасці арганізацыі свайго часу, абмяняліся асабістым вопытам.







BY

