29 лістапада на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый Д 02.01.12 філалагічнага факультэта БДУ адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома доктара філалагічных навук па спецыяльнасці "руская літаратура" Таццяне Валер'еўне Данілавіч. Навуковым кансультантам яе дысертацыі "Мадэлі чыстага мастацтва ў літаратурна-крытычнай спадчыне рускіх пісьменнікаў" стала прафесар Ірына Сцяпанаўна Скарапанава.
Паказальна, што гэта падзея апярэдзіла абарону дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук выкладчыка Ганны Ануфрыеўны Яфіменка. Навуковы кіраўнік — дацэнт Алена Аляксандраўна Барысеева.
У бягучым годзе — гэта ўжо сёмая абарона ў савеце. На пасяджэнні прысутнічала намеснік дэкана па навуковай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве Таццяна Васільеўна Мальцэвіч.
Віншуем савет з плённай працай і жадаем "першай ластаўцы" кафедры замежнай літаратуры ў гэтым сезоне дастойнага прызнання яе даследавання на наступным этапе!




BY

