Сэрвісы

Круглы стол «Напрамкі навуковых даследаванняў кафедры германскага мовазнаўства БДУ і кафедры англійскай філалогіі і перакладу СПбДУ: магчымасці сумесных даследаванняў»

Круглы стол «Напрамкі навуковых даследаванняў кафедры германскага мовазнаўства БДУ і кафедры англійскай філалогіі і перакладу СПбДУ: магчымасці сумесных даследаванняў»

Напярэдадні Дня беларускай навукі, 10.01.2025 у межах Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам прайшло навуковае анлайн мерапрыемства ў фармаце круглага стала «Напрамкі навуковых даследаванняў кафедры германскага мовазнаўства БДУ і кафедры англійскай філалогіі і перакладу СПбДУ: магчымасці сумесных даследаванняў».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел ад БДУ: дэкан філалагічнага факультэта Важнік С.А., намеснік дэкана Мальцэвіч Т.В., прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Мячкоўская Н.Б., загадчык кафедры германскага мовазнаўства Гутоўская М.С., дацэнт Астапкіна К.С., дацэнт Касцючэнка В.Ю., дацэнт Куліева В.М., старшы выкладчык Бобрыкава Я.П., магістрант Шайбакава Д.У.; ад СПбДУ: дэкан філалагічнага факультэта Корышаў М.В., старшыня вучэбна-метадычнай камісіі філалагічнага факультэта Шчукіна К.А., загадчык кафедры англійскай філалогіі і перакладу Абдульманава А.Х., прафесар Іванова Л.В., прафесар Траццякова Т.П., дацэнт В'юнава К.К., дацэнт Лекамцава І.А., старшы выкладчык Куралёва Т.У., старшы выкладчык Кандрашова В.М.

На сустрэчы абмеркавалі асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў кафедры германскага мовазнаўства БДУ і кафедры англійскай філалогіі і перакладу СПбДУ, выявілі агульныя навуковыя інтарэсы дзвюх кафедр і прынялі рашэнне распрацаваць праграму сумесных даследаванняў на тэму «Магчымасці выкарыстання нейрасетак у даследаванні мовы, перакладзе, лінгвадыдактыцы» з перспектывай прадставіць праект на Конкурс Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «Навука МС-2026» для праектаў фундаментальных навуковых даследаванняў, якія выконваюцца ў кантакце з замежнымі вучонымі.

10.01.2025_БГУ_-_СПбГУ_3.jpg

10.01.2025_БГУ_-_СПбГУ_2.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image