Кафедра германскага мовазнаўства запрашае прыняць удзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі».
Арганізатары канферэнцыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава.
Месца правядзення канферэнцыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт.
Дата правядзення канферэнцыі: 24–26 кастрычніка 2025 года.
Агульная праблематыка канферэнцыі:
- Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы вывучэння ўзаемасувязі мовы, культуры, вобразу свету, чалавека, які гаворыць;
- Міждысцыплінарныя падыходы да вывучэння фразеалогіі і парэміялогіі;
- Лінгвістычная крэатыўнасць у полідыскурсіўнай прасторы сучаснага соцыума;
- Вобраз, метафара, сімвал у мастацкай творчасці;
- Мова і культура ў полімадальнай камунікацыі: актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння;
- Лінгвакультуралогія і прагматыка: пашырэнне межаў пазнання моў і культур;
- Сучасныя IT тэхналогіі і вывучэнне лінгвакультурных працэсаў і з'яў;
- Семіётыка культуры і мова: формы іх узаемадзеяння ў тэксце, дыскурсе, камунікацыі;
- Універсальнае vs. культурна спецыфічнае ў мове і дыскурсіўных практыках;
- Міжкультурныя зносіны ў сучасных умовах сеткавай камунікацыі;
- Метады корпуснай лінгвістыкі ў лінгвакультуралагічных даследаваннях;
- Прыкладная лінгвакультуралогія: актуальныя навуковыя задачы і метады.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Тэрмін падачы заявак: да 10 лютага 2025 года. Заяўкі накіроўваюцца на электронную пошту
Больш падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў прымацаваным Інфармацыйным пісьме.


BY

