Сэрвісы

II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі»

II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі»

Кафедра германскага мовазнаўства запрашае прыняць удзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова, культура, творчасць у трансдысцыплінарным вымярэнні: традыцыі і інавацыі».

Арганізатары канферэнцыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава.

Месца правядзення канферэнцыі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт.

Дата правядзення канферэнцыі: 24–26 кастрычніка 2025 года.

Агульная праблематыка канферэнцыі:

  • Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы вывучэння ўзаемасувязі мовы, культуры, вобразу свету, чалавека, які гаворыць;
  • Міждысцыплінарныя падыходы да вывучэння фразеалогіі і парэміялогіі;
  • Лінгвістычная крэатыўнасць у полідыскурсіўнай прасторы сучаснага соцыума;
  • Вобраз, метафара, сімвал у мастацкай творчасці;
  • Мова і культура ў полімадальнай камунікацыі: актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння;
  • Лінгвакультуралогія і прагматыка: пашырэнне межаў пазнання моў і культур;
  • Сучасныя IT тэхналогіі і вывучэнне лінгвакультурных працэсаў і з'яў;
  • Семіётыка культуры і мова: формы іх узаемадзеяння ў тэксце, дыскурсе, камунікацыі;
  • Універсальнае vs. культурна спецыфічнае ў мове і дыскурсіўных практыках;
  • Міжкультурныя зносіны ў сучасных умовах сеткавай камунікацыі;
  • Метады корпуснай лінгвістыкі ў лінгвакультуралагічных даследаваннях;
  • Прыкладная лінгвакультуралогія: актуальныя навуковыя задачы і метады.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Тэрмін падачы заявак: да 10 лютага 2025 года. Заяўкі накіроўваюцца на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Больш падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў прымацаваным Інфармацыйным пісьме.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.