20.02.2025 у межах выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Ліхарад і студэнты 1 курса філалагічнага факультэта наведалі выставу «Бяспечны інтэрнэт» у навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Мэта мерапрыемства-даць студэнтам магчымасць даведацца пра сучасныя пагрозы, з якімі сутыкаюцца карыстальнікі інтэрнэту, такія як кібербулінг, махлярства і ўцечка асабістых дадзеных, атрымаць практычныя парады па абароне асабістай інфармацыі, выкарыстанні антывірусных праграм і бяспечных паводзінах у сацыяльных сетках.
Выстава ўзброіла студэнтаў неабходнымі ведамі і навыкамі для бяспечнага выкарыстання інтэрнэту і выступіла пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў кібербяспекі. Студэнты адзначылі, што раней не надавалі належнага значэння праблемам бяспекі інтэрнэт-прасторы, але цяпер ўсведамляюць яе важнасць у сучасным свеце. Мерапрыемства стала не толькі адукацыйным, але і натхняльным вопытам, які, безумоўна, будзе спрыяць фарміраванню адказнага падыходу да «віртуальнага жыцця» ў моладзі.




BY

