Сэрвісы

Прафарыентацыйная сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі СШ №21 ім. Н.Ф. Гастэлы.

Прафарыентацыйная сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ з навучэнцамі  СШ №21 ім. Н.Ф. Гастэлы.

27.02.2025 выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства і студэнты 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 10 класа СШ №21 ім. Н.Ф. Гастэлы.  

Сустрэча суправаджалася прэзентацыяй аб філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, сярод навучэнцаў распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты. Мэтай мерапрыемства было інфармаваць навучэнцаў аб філалагічным факультэце, яго гісторыі, умовах паступлення, напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў і перспектывах працаўладкавання.

Удзельнікі сустрэчы расказалі аб сваіх прафесійных перавагах. Выкладчыкі кафедры пажадалі навучэнцам паспяховага выбару вышэйшай навучальнай ўстановы, цікавай вучобы і рэалізацыі ў выбранай прафесійнай дзейнасці!

photo_2025-02-27_15-13-43.jpg

photo_2025-02-27_15-13-42.jpg

photo_2025-02-27_15-13-43_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image