27.02.2025 выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства і студэнты 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» правялі прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 10 класа СШ №21 ім. Н.Ф. Гастэлы.
Сустрэча суправаджалася прэзентацыяй аб філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, сярод навучэнцаў распаўсюдзілі інфармацыйныя буклеты. Мэтай мерапрыемства было інфармаваць навучэнцаў аб філалагічным факультэце, яго гісторыі, умовах паступлення, напрамках падрыхтоўкі спецыялістаў і перспектывах працаўладкавання.
Удзельнікі сустрэчы расказалі аб сваіх прафесійных перавагах. Выкладчыкі кафедры пажадалі навучэнцам паспяховага выбару вышэйшай навучальнай ўстановы, цікавай вучобы і рэалізацыі ў выбранай прафесійнай дзейнасці!





BY

