Сэрвісы

Запальваем зоркі

Запальваем зоркі

05.03.2025 у рамках выхавання ў маладога пакалення культуры адпачынку і арганизацыі вольнага часу старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і Д.М. Каралёў разам са студэнтамі 1-4 курса філалагічнага факультэта прадставілі гледачам музычны праект “Алё! Мы шукаем таленты!” Мэта мерапрыемства – выяўленне і развіццё творчых здольнасцей студэнтаў, фарміраванне эстэтычнага густу і ўмення трымаць сябе на публіцы.

У выкананні навучэнцаў і выкладчыкаў кафедры прагучалі творы музычных класікаў і сучасныя рытмы. З культурай нацыянальных танцаў своёй краіны гледачоў пазнаёмілі студэнты з Туркменістана. Спецыяльным госцем вечара стаў спявак-бард С. Антонаў.

Філалагічны факультэт багаты на таленты, і падобныя мерапрыемствы – гэта заўсёды выдатная магчымасць для кожнага студэнта раскрыць свае крэатыўныя здольнасці, прадэманстраваць навыкі акцёрскага майстэрства і прыемна правесці час сярод членаў нашай вялікай факультэцкай сям’і.  

 2_14.jpg

1_15.jpg

4_10.jpg

3_13.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image