Сэрвісы

Конкурс-віктарына "Філалогія ў асобах"

Актыўны ўдзел прынялі ў гэтым мерапрыемстве Дарыя Кузьміна, Аксана Ючкавіч, Святлана Папко, Ганна Моўчан, Яўгенія Захарчанка, Дарыя Чачко, Марыя Паўлоўская. Сардэчна, па-святочнаму узрушана, натхнёна гучалі словы, напоўненыя гонарам за сваю краіну. Вылучалася, канечне, сярод празаічных выстуленняў вершаванае “Прысвячэнне філолагу ад нявартай студэнткі з філфака” Ірыны Прычынец. Узнёслы, захапляльны, гэты верш стаў сапраўдным гімнам свайму герою. Выступоўцы прыклалі максімум намаганняў, каб як мага ярчэй раскрыць асобу кожнага філолага. Разнастайныя рытарычныя прыёмы, то ўзрушаны, то пранікнёна спакойны голас дапамагалі падкрэсліць выключнасць гэтых асоб.  Жадаючых выступіць было яшчэ шмат, аднак межы пары стаялі непарушнай сцяною.

На нябёсах заўсёды ёсць хаця б адна зорка, якая свеціцца незвычайна ярка, прыцягальна, па-новаму, асвятляючы сабой шлях да чагосьці невядомага… Жыццё такіх зорак не праходзіць незаўважна – яно накіроўвае нават тых, хто заблукаў недзе ў цемры і не можа знайсці выйсця, хто проста не ведае, што выйсце наогул ёсць… Зорка можа свяціць аднаму чалавеку, можа натоўпу, а можа – цэламу народу!..

На самой справе, гэта непарыўна звязана – любоў да мовы і любоў да краіны. Сімвалічным атрымалася і тое, што мерапрыемства праводзілася за круглым сталом, ды яшчэ і ў аўдыторыі імя М. Р. Ларчанкі. Усе ўдзельнікі пераканаліся, што тытаны філалагічнай думкі не знікаюць у мінулых стагоддзях – яны працягваюць жыць у свядомасці беларусаў. Вельмі важна, каб імёны, якія фармавалі нашу гісторыю, культуру, мову, не забываліся, а свяцілі яркімі, накіроўваючымі зоркамі нам, нашчадкам гэтай вялізнай, найкаштоўнейшай спадчыны, былі бліскучымі прыкладамі для паслядоўнікаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image