Сэрвісы

Студэнты і супрацоўнікі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы да Дня Канстытуцыі

Студэнты і супрацоўнікі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы да Дня Канстытуцыі

12.03.2025 прадстаўнікі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у агульнаўніверсітэцкай дыялогавай пляцоўцы «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як гарант дзяржаўнай стабільнасці», арганізаванай пярвічнай арганізацыяй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Рэспубліканскiм грамадскiм аб'яднаннем «Белая Русь» сумесна з юрыдычным факультэтам. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ганна Бакун, старшыня «Белай Русі» Марына Гутоўская, дацэнт кафедры канстытуцыйнага права Таццяна Маслоўская, студэнты і выкладчыкі ўсіх факультэтаў ўніверсітэта.

На сустрэчы абмяркоўваліся роля і функцыі Канстытуцыі, асаблівасці беларускай Канстытуцыі ў свеце канстытуцыйных пераўтварэнняў. Удзельнікі ўзнімалі разнапланавыя тэмы, якія датычацца асноўнага закона краіны. Па выніках дыскусіі лепшым прызнана пытанне другакурсніцы філалагічнага факультэта Караліны Падольскай «Якія ключавыя прынцыпы, замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, забяспечваюць стабільнасць дзяржавы?», аўтару пытання Ганна Бакун уручыла сувенірную прадукцыю БДУ. За пытанне «Ці прадугледжана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абарона рэлігійных пачуццяў вернікаў?» Ганна Бакун падарыла магістрантцы філалагічнага факультэта Юліі Гурыновіч сваю манаграфію «Канстытуцыйна-прававое рэгуляванне забеспячэння рэалізацыі свабоды веравызнання рэлігійнымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь».

gftggtxhgththththtfhthff_1.jpg

gftggtxhgththththtfhthff_2.jpg

gftggtxhgththththtfhthff_3.jpg

gftggtxhgththththtfhthff_4.jpg

gftggtxhgththththtfhthff_6.jpg

gftggtxhgththththtfhthff_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image