Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (далей – БДУ) 01.04–07.05.2025 праводзіць Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Гэты Дзень Перамогі ...”, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб каштоўнасцях Вялікай Перамогі, фарміраванне пачуцця датычнасці да падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Прымаюцца індывідуальныя або калектыўныя работы (падрыхтаваныя калектывам не больш за тры аўтары). Конкурс праводзіцца ў завочна-вочным фармаце.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 красавіка прадставіць на электронны адрас аргкамітэта
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 5 мая. Журы вызначыць пераможцаў у дзесяці намінацыях:
- “Лепшае гістарычнае даследаванне”;
- “Самы патрыятычны відэапраект”;
- “Лепшы музычны відэапраект”;
- “Лепшы паэтычны відэапраект”;
- “Лепшы празаічны відэапраект”;
- “Лепшы драматургічны відэапраект”;
- “Лепшы інтэернацыянальны відэапраект”;
- “Самае прафесійнае відэа”;
- “Самае эмацыянальнае відэа”;
- “Самае крэатыўнае відэа”.
Пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі. Вынікі конкурсу і работы пераможцаў 6 мая будуць размешчаны на сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day, вынікі конкурсу таксама будуць прадстаўлены сайце філалагічнага факультэта БДУ, у беларускіх СМІ.
Арганізатарамі конкурсу “Гэты Дзень Перамогі ...” выступаюць пярвічная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” БДУ і кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Падрабязная інфармацыя – прыказ аб заснаванні Еўразійскага конкурсу відэапраектаў “Гэты Дзень Перамогі ...” у БДУ і палажэнне аб конкурсе, інфармацыйнае пісьмо, патрабаванні да відэапректаў, якія прадстаўляюцца на конкурс, састаў аргкамітэта і журы конкурса, а таксама вынікі конкурсу 2024 г. і відэапраекты пераможцаў – размешчаны на сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-victory-day.
Дадатковая інфармацыя ‒ па тэлефоне +375 17 3651069 (кафедра германскага мовазнаўства БДУ).


BY

