27.03.2025 у адпаведнасці з планам выхаваўчай і ідэалагічнай работы і ў рамках вывучэння тэмы “Тайм-менеджмент. Упраўленне вольным часам» вучэбнай дысцыпліны «Асноўная замежная мова (англійская). Прафесійнае валоданне» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Сідаровіч і студэнты III курса групы 9 правялі круглы стол “Free time management and socially significant activities. Individual participation in the improvement of the country” (“Арганізацыя вольнага часу і сацыяльна значная дзейнасць. Спосабы асабістага ўдзелу ў добраўпарадкаванні краіны”). Мерапрыемства накіравана на абмеркаванне прынцыпаў размеркавання вольнага часу, выбудоўванне прыярытэтаў з улікам важнасці ўдзелу ў грамадска-значнай дзейнасці па паляпшэнні якасці жыцця праз паляпшэнне асяроддзя пражывання. У рамках мерапрыемства студэнты падрыхтавалі індывідуальныя і групавыя прэзентацыі з аглядам ідэй, ініцыятыў і праектаў па добраўпарадкаванні і стварэнні ўтульнага, камфортнага і зручнага гарадскога асяроддзя.
Абмеркаванне спосабаў асабістага ўдзелу ў добраўпарадкаванні краіны і важнасці развіцця адказных адносін да таго, што нас акружае, спрыяла актыўнай уцягнутасці кожнага студэнта ў практычнае асэнсаванне праблематыкі. Падводзячы вынікі, студэнты падзяліліся ўражаннямі аб абмеркаваных пытаннях у рамках круглага стала.
«Добраўпарадкаванне нашых гарадоў і краіны ў цэлым - гэта не проста пытанне эстэтыкі, гэта інвестыцыя ў якасць жыцця кожнага грамадзяніна. Дагледжаныя паркі, устаноўка дзіцячых пляцовак, нават dog-friendly кафэ ствараюць спрыяльнае асяроддзе для жыцця, працы і адпачынку, а таксама павышаюць прывабнасць нашай краіны для турыстаў», - адзначыла Дар'я Сяўрук.
«Гэты занятак дапамог мне ўбачыць усю разнастайнасць ідэй, з якімі людзі падыходзяць да акультурвання свайго горада, пачынаючы ад маленькіх ініцыятыў і заканчваючы буйнымі мерапрыемствамі. Прыемна бачыць, як людзей гуртуе жаданне зрабіць свой горад больш прыгожым, утульным і камфортным», – падкрэсліла Анастасія Цімафеева.
«Прыгожы і дагледжаны горад - гэта не раскоша, а неабходнасць, якая падвышае якасць жыцця і ўмацоўвае пачуццё агульнасці», - рэзюмавала Анастасія Сухамліна.







BY

