27.03.2025 у рамках рэалізацыі полікультурнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Т.В. Крывогіна ладзіла круглы стол “На скрыжаванні моў і літаратур” са студэнтамі 2га курса рамана-германскай філалогіі. Галоўнай мэтай мерапрыемства была стварэнне полікультурнага адукацыйнага асяроддзя, пашырэнне эрудыцыі і развіццё эстэтычнага густу студэнтаў. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі распавядалі пра жыццё і творчасць замежных пісьменнікаў і паэтаў, абмеркавалі некаторыя творы Дантэ, Бакаччо, Гейнэ, Рэмарка і прадэманстравалі прэзентацыі. Яскравым момантам стала імпрэза студэнткі 2га курса нямецкай філалогіі Дар’і Вежнавец, якая прачытала верш Гейнэ “Lorelei” на нямецкай і рускай мове ў перакладзе С. Маршака.








BY

