Сэрвісы

Круглы стол «Дзве сястры – Беларусь і Расія» для замежных студэнтаў

Круглы стол «Дзве сястры – Беларусь і Расія» для замежных студэнтаў

1 красавіка 2025 года замежныя студэнты 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» сумесна з куратарамі Марынай Васільеўнай Свірыдовіч і Аляксандрам Юр'евічам Смірновым правялі круглы стол, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мэта мерапрыемства – азнаямленне студэнтаў з гісторыяй Саюзнай дзяржавы, якая была створана на аснове гістарычнай і культурна-цывілізацыйнай сувязі Беларусі і Расіі, і выхаванне павагі да традыцый і каштоўнасцей народаў Беларусі і Расіі.

Падчас эўрыстычнай размовы студэнты вызначылі значэнне ключавога слова «яднанне», даведаліся, з якімі гістарычнымі падзеямі звязана дата дзяржаўнага свята, паразважалі над перадумовамі яднання братніх народаў.

Студэнты Майса Рахманова, Шасенем Какабаева, Сярдар Ісмаілаў, Непес Хайтджанаў выступілi з паведамленнямі i пазнаёмілі аднакурснікаў з асноўнымі этапамі стварэння Саюзнай дзяржавы, мэтамі саюзнай інтэграцыі і яе дасягненнямі за чвэрць стагоддзя. Былі адзначаны прыклады плённага ўзаемадзеяння краін у рамках саюзных праграм, а найбольш значным дасягненнем прызнана забеспячэнне сацыяльнай роўнасці беларусаў і расіян.

Студэнты ўбачылі відэахроніку падпісання Дагавора аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, фрагменты выступленняў прэзідэнтаў братніх краін, з цікавасцю паслухалі ўспаміны дэпутата Дзярждумы М.М. Харытонава, звярнулі ўвагу на ацэнку значнасці і патэнцыялу саюзнага праекта дзяржаўнымі дзеячамі Д.Ф. Мезенцавым, Р.А. Рапотай і навукоўцам В.Л. Бабурыным.

У выніку абмеркавання ўспрынятай інфармацыі і меркаванняў экспертаў студэнты прыйшлі да высновы, што сёння, у складаны час канфліктаў і крызісаў у міжнароднай супольнасці, адзінства, сумеснае імкненне да дабрабыту абедзвюх дзяржаў мае асаблівую каштоўнасць.

Філалагічная аўдыторыя не магла абмінуць увагай моўную культуру як сімвал адзінства і ўзаемаразумення братніх народаў. У заключнай частцы мерапрыемства, якую правёў Ылхам Ашыраў, студэнты выпрабавалі свае перакладчыцкія навыкі і паказалі веданне не толькі рускай мовы, але і беларускай. Затым у ходзе каманднага выканання заданняў квіза «Дзве краіны – дзве сястры» (https://learningapps.org/watch?v=pru853nwk24) ўсе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць як засвоеныя веды па гісторыі свята, так і свой кругагляд у галіне культурных сімвалаў.

Напрыканцы мерапрыемства прагучала песня «Две сястры – Беларусь і Расія» К.А. Брэйтбурга.

IMG_20250402_110342_111.jpg

IMG_20250401_163042.jpg

IMG_20250401_163333.jpg

IMG_20250401_161520.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image