Сэрвісы

Тэматычная гутарка «Уклад жанчын у развіццё свету»

Тэматычная гутарка «Уклад жанчын у развіццё свету»

09.04.2025 у рамках выхаваўчай работы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Карпушына правяла са студэнтамі 2 курса 10 групы тэматычную гутарку з элементамі інтэрактыву «Уклад жанчын у развіццё свету». Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў студэнтаў паважлівага стаўлення да дасягненняў жанчын у розных сферах: навуцы, мастацтве, палітыкі і г.д. Падчас гутаркі студэнты прадставілі падрыхтаваныя прэзентацыі, у якіх расказалі пра дасягненні такіх жанчын, як Валянціна Церашкова, Соф'я Кавалеўская, Фрыда Кала, Роза Паркс, Кэтрын Боўман, Клара Цэткін і многіх іншых. Адмысловая ўвага была нададзена не толькі біяграфічным фактам, але і аналізу ўплыву іх прац / дейнасцi на грамадства.

Пасля выступленняў студэнтам быў прапанаваны тэкст аб жыцці і навуковых дасягненнях Марыі Кюры.  Для больш глыбокага асэнсавання тэмы і развіцця моўных навыкаў пасля прачытання тэксту студэнты выканалі шэраг лексіка-граматычных практыкаванняў. Завяршальным этапам стала дыскусія, падчас якой удзельнікі абмеркавалі значнасць жаночага ўкладу ў гісторыю і сучасны свет, бар'еры на шляху да роўных магчымасцей, а таксама спосабы пераадолення гэтых перашкод.

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню кругагляду студэнтаў, развіццю іх аналітычнага і крытычнага мыслення, камунікатыўных навыкаў і здольнасці аргументавана выказваць свой пункт гледжання. Акрамя таго, гутарка дапамагла сфарміраваць паважлівыя адносіны да дасягненняў жанчын і ўсведамленне важнасці роўных магчымасцей у розных сферах жыцця. У цэлым гутарка прайшла ў актыўным і пазнавальным фармаце, выклікала жывую цікавасць у студэнтаў і садзейнічала іх уцягнутасці ў абмеркаванне актуальных сацыяльных пытанняў.

20250409_082757.jpg

20250409_094915.jpg

20250409_082805.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image