11.04.2025 у рамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы старшыя выкладчыкі Л.М.Дрозд, С.Р.Лаўрэнцьеў, дацэнт В.Ф.Талставухава правялі тэматычную гутарку «Спартыўныя аб'екты Беларусі у падтрыманні здароўя нацыі» з замежнымі студэнтамі II курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія».
Мэта мерапрыемства ‒ фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, усведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, знаёмства замежных студэнтаў са спартыўнымі аб'ектамі Беларусі, павышэнне матывацыі да занятку фізічнай культурай.
У рамках гутаркі быў прааналізаваны бягучы стан спартыўнай інфраструктуры ў Рэспубліцы Беларусь, асэнсавана роля спартыўных аб'ектаў у папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, разгледжаны магчымасці павышэння даступнасці спартыўных аб'ектаў.
Студэнты праявілі жывую цікавасць да абмеркавання праблемы, адзначылі важнасць рэгулярнай фізічнай актыўнасці для прафілактыкі захворванняў і фарміравання здаровага ладу жыцця.




BY

