Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай актыўна праводзяць творчыя заняткі, накіраваныя на развіццё духоўна-маральных, этычных якасцей студэнтаў, іх творчых здольнасцей; арганізуюць мерапрыемствы, якія забяспечваюць далучэнне да сацыякультурных каштоўнасцей, фармуюць пачуцці датычнасці і гонару за агульную гісторыю і дасягненні народаў. 15 красавіка 2025 года старшы выкладчык Шаўчук В.В. арганізавала ўрок-канферэнцыю на тэму “Гарады-Героі: мужнасць і гераізм грамадзян”. Замежныя студэнты 1 курса геаграфічнага факультэта пад кіраўніцтвам выкладчыка падрыхтавалі даклады на наступныя тэмы: “Горад-герой Мінск”, “Горад-герой Масква”, “Горад-герой Ленінград (Санкт-Пецярбург)”, “Горад-герой Валгаград”, “Горад-герой Наварасійск”, “Горад-герой Тула”, “Горад-герой Мурманск”, “Горад-герой Смаленск”.Студэнты выступалі з дакладамі, выкарыстоўвалі сродкі нагляднасці: карты, плакаты, фатаграфіі. Пасля выступлення студэнты адказвалі на пытанні, якія паступалі ад аднагрупнікаў. Такая форма правядзення ўрока дае магчымасць фарміраваць навыкі публічнага выступлення ў замежных навучэнцаў і садзейнічае развіццю ўменняў аналізаваць інфармацыю, уменняў імправізаваць, адказваючы на пастаўленыя пытанні.Урок-канферэнцыя выклікаў непадробную цікавасць у навучэнцаў, даклады былі ёмістымі і эмацыйнымі.У канцы ўрока студэнтамі была сфармулявана асноўная думка занятку: неабходнасць усведамлення адказнасці чалавека за агульны дабрабыт.














BY

