Сэрвісы

Патрыятызм праз мастацтва Васіля Быкава

Патрыятызм праз мастацтва Васіля Быкава

Проза ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава вылучаецца яскравым патрыятычным пафасам, і гэтай мастацкай якасці была прысвечана адкрытая лекцыя прафесара кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Людмілы Сіньковай. Лекцыя-гутарка на тэму “Чалавек на вайне ў прозе Васіля Быкава” адбылася 25.04.2025 для студэнтаў 1 курса аддзялення рамана-германскай філалогіі БДУ. З уступным словам выступіла намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Вольга Крычко, якая падкрэсліла важнасць індывідуальнага асэнсавання кожным маладым чалавекам ведаў пра вайну. Л. Сінькова звярнула ўвагу прысутных на шырокае прызнанне ў свеце прозы Васіля Быкава: аддаленыя або бліжэйшыя стасункі Васіля Быкава з ідэямі пісьменнікаў-антыфашыстаў Камю, Сартра, Бёля, адзначыла вялікую колькасць перакладаў прозы Быкава ў Германіі, Францыі, Італіі, падкрэсліла значнасць унёску кожнага сумленнага беларуса, а таксама чалавека любой нацыянальнасці, які ваяваў з гітлераўцамі, у Вялікую Перамогу.   

1000011128.jpg

1000011127.jpg

1000011129.jpg

1000011131.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image