Сэрвісы

Конкурс аратараў «...Памятае сэрца, не забудзе ніколі» («#Orator.Phil»), прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі

Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры праводзіць 13.05.2025 конкурс аратараў сярод студэнтаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «...Памятае сэрца, не забудзе ніколі» («#Orator.Phil»), прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню кампетэнцый студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў галіне аратарскага майстэрства, захаванне памяці аб Вялікай Перамозе, выхаванне патрыятызму.

Удзельнікі конкурсу паказваюць сваё аратарскае майстэрства ў двух турах.

I тур – падрыхтаванае аратарскае выступленне (да 5 хвілін). Тэма: “80-годдзе Вялікай Перамогі”.

II тур – прамова-экспромт (да 90 секунд). Тэматыка: “Філалогія. Выкладанне філалагічных дысцыплін”. Удзельнікам задаецца падрыхтаванае журы і невядомае канкурсантам загадзя пытанне (выбіраецца ўдзельнікам усляпую). Праз хвіліну пасля выбару пытання ўдзельнік павінен выступіць з міні-прамовай, якая з'яўляецца адказам на пастаўленае пытанне.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 11.05.2025 зарэгістравацца па спасылцы

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 (17) 249 13 65 (кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры).

Image

Рэсурсы

Image
Image