6 мая 2025 г. прафесарам кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры В.У. Праскаловіч у рамках заняткаў па вучэбнай дысцыпліне “Рыторыка прафесійнага дыялогу” было праведзена мерапрыемства на тэму “Партрэтнае інтэрв’ю”, прысвечанае 80-годдзю Вялікай Перамогі, са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці “руская філалогія”.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы; садзейнічанне ўсведамленню студэнтамі каштоўнасці міру на Зямлі, неабходнасці захавання гістарычнай памяці пра тыя падзеі, пра Вялікі подзвіг пакалення герояў-Пераможцаў.
Літаральна па макулінках збіралі студэнты наяўную інфармацыю пра баявы шлях сваіх дзядоў і прадзедаў. Пра іх гераічнае мінулае даведаліся ад сваіх бабуль і матуль, якія трапятліва захоўваюць памяць пра сваякоў. Кожны Герой партрэтнага інтэрв’ю прайшоў свой адмысловы шлях, аддаўшы на алтар Перамогі сваё жыццё ці часціцу сваёй жыццёвай сілы, сваю гарачую веру ў справядлівасць міру, ва ўрачыстасць Дабра над Злом.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, яго ўдзельнікі адзначылі, што існуе мноства спосабаў захавання гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У першую чаргу, вядома, памяць пра Вялікую Айчынную вайну павінна захоўвацца ў кожнай сям’і. Сведкаў тых страшных падзей, на жаль, засталося мала. Адна з галоўных задач маладога пакалення — захаваць памяць пра сваіх родных, тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу.









BY

