Напярэдадні дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Шаўчук В.В. правяла цыкл урокаў, прысвечаных вывучэнню дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь.
На працягу некалькіх заняткаў замежныя студэнты 1 курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі знаёміліся з дзяржаўнымі, а таксама нацыянальнымі сімваламі краіны знаходжання. Студэнты даведаліся пра гісторыю беларускага сцяга, герба і гімна, высветлілі, чаму зубр, бусел і васілёк адлюстроўваюць асноўныя духоўныя і маральныя каштоўнасці беларускага народа, асаблівасці яго культуры і светапогляду. На ўроках студэнты працавалі з адаптаванымі тэкстамі, адказвалі на пытанні па зададзенай тэме, выяўлялі састаўныя элементы дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і Туркменістана, супастаўлялі характарыстыкі сімволікі дзяржаў. Акрамя працы з тэкстамі, студэнты прынялі ўдзел у віктарыне “У сімвалах - душа народа”, дзе спаборнічалі ў ведах дзяржаўнай і нацыянальнай сімволікі Рэспублікі Беларусь і Туркменістана.Заключным этапам вывучэння дадзенай тэмы было стварэнне калажаў “Гэта павінен ведаць кожны”. Студэнты працавалі з выявамі нацыянальных і дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і Туркменістана. Кожны элемент калажу суправаджаўся невялікімі тлумачальнымі тэкстамі, якія былі напісаны самімі студэнтамі. Ведаць і шанаваць дзяржаўныя сімвалы – гэта абавязак не толькі грамадзяніна краіны, але і замежных грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь. Веданне дзяржаўнай сімволікі фарміруе талерантнасць, дазваляе замежным навучэнцам лепш даведацца пра краіну, хутчэй знайсці агульную мову з прадстаўнікамі іншай культуры.














BY

