Сэрвісы

Квэст, прысвечаны Дню сям'i

Квэст, прысвечаны Дню сям'i

12 мая 2025 г. старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Махавікова Алена Афанасьеўна правяла з замежнымі студэнтамі 2 курса эканамічнага факультэта занятак-квэст «Сямейны код: разам мы мацнейшыя».

Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца фармаванне ўяўленняў аб ролі і значнасці сям'і ў жыцці кожнага чалавека і грамадства, пераемнасці пакаленняў, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў; разумення важнасці даверных і паважлівых узаемаадносін як асновы сямейнага дабрабыту; павышэнне статусу сям'і.

Заняткі былі праведзены ў выглядзе квэста, падчас якога студэнты выконвалі разнастайныя тэматычныя заданні: стваралі калаж «Шчаслівая сям'я», адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў абмеркаванні сацыяльнага фільма пра сямейныя каштоўнасці «Беларусь на далоньцы – сямейныя традыцыі Беларусі», параўноўвалі сямейныя традыцыі Рэспублікі Беларусь і роднай краіны, фармулявалі задачы дзяржавы і сям'і, складалі спіс фільмаў для сямейнага кінапрагляду. 

Напрыканцы занятку студэнты сышліся на думцы, што сям'я з'яўляецца залогам працвітання грамадства, захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і пераемнасці пакаленняў. Дабрабыт сям'і – галоўны крытэрый развіцця дзяржавы.

IMG-0a9d9f77b0243bffe41fec9c550a181d-V.jpg

IMG-f31425ec25cc62aa4060569356c437c8-V.jpg

IMG-5e104a638a824c7742a9bd6b6e188f86-V.jpg

IMG-c7c2ea48ec5600d73dbd2b06e1ead9fb-V.jpg

IMG-18bcf40b417da08f15bea4ce242516d9-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image