13 мая 2025 года са студэнтамі 1 і 3 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства А.Л.Садоўскай была арганізавана віктарына «Сімволіка маёй краіны», прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў нашай краіне штогод у другую нядзелю мая і дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі. Асаблівасць сёлетняга свята заключалася ў тым, што яно юбілейнае. 30 гадоў таму назад, 14 мая 1995 года, на Рэспубліканскім рэферэндуме былі ўстаноўлены Дзяржаўны сцяг і герб нашай краіны. 2 ліпеня 2002 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны сучасны гімн рэспублікі.
Студэнты-філолагі ахвотна адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй і значэннем дзяржаўнай сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, вызначылі сімвалічнае значэнне элементаў герба і сцяга Беларусі і іх колеравай гамы, узгадалі аўтараў музыкі і тэксту Дзяржаўнага гімна, а таксама аўтара арнаменту на Дзяржаўным сцягу, пагаварылі пра гісторыю стварэння і аздабленне плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску.
Варта памятаць, што герб, сцяг і гімн ‒ галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальную ідэнтычнасць і годнасць беларускіх грамадзян.




BY

