Сэрвісы

Сям’я вачамі пакалення Z

Сям’я вачамі пакалення Z

У Міжнародны дзень сям’і 15 мая студэнты 1 курса спецыяльнасці «Прыкладная інфарматыка» факультэта сацыякультурных камунікацый прынялі ўдзел у дыскусіі пра ролю і значэнне сям’і ў сучасным грамадстве, арганізаваную дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістуновай. Дыскусія як форма правядзення заняткаў была абрана не выпадкова і адпавядала тэме “Культура маўлення”, якую вывучаюць студэнты ў межах дысцыпліны “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)”. У студэнтаў была магчымасць не проста выказацца на зададзеную праблемную тэму, але і набыць практычныя навыкі вядзення палемікі, фармулёўкі ўласных думак, стварэння пераканальных выказванняў і інш.

Напачатку выкладчык прадэманстравала асобныя артыкулы ІІІ раздзела “Сям’я” з Кодэкса аб шлюбе і сям’і Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла студэнтаў з яго агульным зместам. Пасля гэтага яна прадставіла для азнаямлення даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь з раздзела “Насельніцтва”, дзе ўказана колькасць шлюбаў і разводаў за 2024 г. Так быў зададзены агульны напрамак для дыскусіі, які студэнты ахвотна падхапілі.

Былі сфарміраваны дзве групы, якія прадстаўлялі адрозныя погляды на ролю сям’і, дадатныя бакі і праблемы гэтага сацыяльнага інстытута ў сучасным грамадстве. Сама дыскусія прайшла вельмі жыва і непасрэдна. У яе ходзе выявілася, што сучасная моладзь па-рознаму адносіцца да абавязкаў унутры сям’і, спосабаў вырашэння псіхалагічных і матэрыяльных праблем, што ў ёй узнікаюць. Аднак усе сышліся на тым, што сям’я адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці кожнага чалавека і што моцная сям’я з яе традыцыйным укладам – адна з галоўных каштоўнасцей моцнай і стабільнай у сацыяльным плане дзяржавы.

IMG_20250515_150254.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image