15 мая замежныя студэнты з Туркменістана разам з выкладчыкам кафедры прыкладной лінгвістыкі Вераникай Канстанцінаўнай Шалейка наведалі прэм'еру ўзбекскага фільма «Чымілдзік».
Гэтая лёгкая камедыя аб жыцці маладой ташкенцкай сям'і, якая нядаўна перажыла развод. Нягледзячы на заяўлены жанр, у фільме ўзнімаюцца вельмі важныя пытанні аб каштоўнасці шлюбу, адказнасці мужа і жонкі адзін перад адным і, безумоўна, сіле сапраўднага кахання. Чымілдзік – гэта традыцыйны вясельны балдахін, пад якім маладыя ў першую шлюбную ноч даюць клятвы кахання і вернасці.
Фільм у кінатэатры «Перамога» прадставілі прадзюсер Кабулжон Ахмедаў і выканаўца галоўнай ролі Дадахон Абідаў. Новая карціна выклікала вялікую цікавасць не толькі ва Узбекістане, але і за яго межамі. Фільм «Чымілдзік» прафесійна дубліраваны на ўзбекскую, рускую, казахскую і азербайджанскую мовы. Перад прэм'ерай студэнтам пашчасціла сфатаграфавацца з акцёрам Дадаханам Абідавым.


BY

