Сэрвісы

Пазааўдыторны занятак “Мой Мінск”

Пазааўдыторны занятак “Мой Мінск”

22.05.2025 у рамках года добраўпарадкавання, аб’яўленага ў Рэспубліцы Беларусь, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк са студэнтамі 3 курса аддзялення «ўсходняя філалогія» правяла пазааўдыторнае мерапрыемства «Мой Мінск».

Мэта мерапрыемства – выхаванне пачуцця патрыятызму, любові да сталіцы, беражлівага стаўлення да культурнай спадчыны краіны; выхаванне агульнакультурных кампетэнцый; пашырэнне кругагляду; развіццё камунікатыўных здольнасцей студэнтаў.

Мерапрыемства прайшло ў форме экскурсійнай прагулки па вясновым Мінску, да якой студэнты загадзя падрыхтавалі інфармацыю аб любімых месцах у цэнтры горада. Падчас занятку студэнты па чарзе выступалі ў ролі экскурсавода, а таксама разам з выкладчыкам рэфлексавалі аб сваіх дзіцячых уражаннях аб Мінску, разважалі аб зменах, якія адбыліся ў горадзе за апошнія гады, эмоцыях, з якімі ў іх звязаныя розныя куткі горада. Прыемны і пазнавальны шпацыр, безумоўна, дапоўніць «скарбонку» ўспамінаў студэнтаў аб Мінску – утульным, цёплым, поўным водараў вясны.

we20250522_144141we_1.jpg

we20250522_144141we_2.jpg

we20250522_144141we_3.jpg

we20250522_144141we_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image