Традыцыйна напярэдадні Дня абароны дзяцей, 31 мая 2025 г., адбылася выніковая сустрэча са слухачамі Школы англіста, арганізаваная на базе кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ ў рамках прафарыентацыйнай і выхаваўчай работы.
У 2024-2025 навучальным годзе больш за 70 слухачоў з розных куткоў рэспублікі (Віцебск, Магілёў, Гродна, Шклоў, Заслаўе і інш.) падалі заяўкі да ўдзелу ў Школе, таму заняткі праводзіліся не толькі вочна, але і дыстанцыйна два разы на месяц.
У рамках мерапрыемства самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны сертыфікатамі аб праходжанні Школы англіста пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Я.П. Бобрыкавай. Многія школьнікі ўжо не першы год наведваюць Школу англіста, што даказвае актуальнасць і эфектыўнасць дадзенага фармату ўзаемадзеяння з матываванай моладдзю. Школьнікам яшчэ раз нагадалі, што атрыманыя сертыфікаты можна падаць з пакетам дакументаў пры паступленні на філалагічны факультэт.
Жадаем поспехаў выпускнікам Школы англіста і спадзяемся на хуткую сустрэчу ўжо ў статусе студэнтаў філалагічнага факультэта!
Нагадваем, што па пытаннях паступлення звяртайцеся на гарачую тэлефонную лінію прыёмнай камісіі: 8 (017) 209 50 85














BY

