Сэрвісы

Сістэмны прафарыентацыйны курс «Through Language and Culture to Future Job» з ліцэем БДУ, 2024-2025 гг.

Сістэмны прафарыентацыйны курс «Through Language and Culture to Future Job» з ліцэем БДУ, 2024-2025 гг.

З кастрычніка 2024 г.па май 2025 г. у рамках сістэмнай прафарыетацыйнай работы з навучэнцамі Ліцэя БДУ праходзіла актыўнае ўзаемадзеянне кафедры германскага мовазнаўства з ліцэістамі выпускнога класа. На працягу ўсяго перыяду з мэтай рэалізацыі курса «Through Language and Culture to Future Job» старшы выкладчык кафедры, Бобрыкава Я.П., праводзіла сумесныя заняткі з 12-ю ліцэістамі 11 класа, дзе англійская мова вывучаецца на паглыбленым узроўні. Заняткі праводзіліся два разы на месяц па два ўрокі, усяго было праведзена 25 заняткаў, на якіх, у рамках рэалізацыі курса, абмяркоўваліся не толькі лексіка-граматычныя асаблівасці англійскай мовы, але, галоўным чынам, перспектывы вышэйшай адукацыі на базе філалагічнага факультэта БДУ, магчымасці паспяховага працаўладкавання ў сучасных рэаліях, запатрабаванасць спецыяліста з веданнем замежных моў і дыпломам БДУ на рынку працы, а таксама тэмы, якія выхоўваюць пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы.

Навучэнцы 11 класа ліцэя БДУ з вялікім захапленнем абмяркоўвалі прапанаваныя тэмы, актыўна ўключаліся ў розныя віды дзейнасці на занятку. На заключнай сустрэчы, шэсць ліцэістаў падзяліліся сваімі планамі пастарацца паступіць у БДУ. Асабліва было прыемна прымаць добрыя пажаданні і словы падзякі ў адрас кафедры і факультэта: «Заняткі з вамі былі вельмі разнастайнымі і цікавымі. Заўсёды была прыязная і камфортная атмасфера, якая заматывавала нас паступаць у БДУ, бо мы ўпэўненыя, што там усё будзе таксама добра і займальна», – дзеліцца сваім уражаннем Ульяна, ліцэіст БДУ.

Для паглыблення і ўмацавання супрацоўніцтва з ліцэем БДУ старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Бобрыкава Я.П. прыняла ўдзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Англійская мова» 2024-2025 навучальнага года ў якасці экспертнага журы. Хочацца адзначыць, што пераможцы паказалі высокія вынікі і занялі прызавыя месцы на фінальным этапе алімпіяды, што сведчыць аб эфектыўнасці супрацоўніцтва кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і кафедры англійскай мовы Ліцэя БДУ. 

Мы шчыра жадаем поспехаў нашым ліцэістам і чакаем іх у якасці студэнтаў філалагічнага факультэта!

Лицей2.jpg

Лицей3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image