У рамках развіцця творчага патэнцыялу і прафесійных кампетэнцый студэнтаў па дысцыплінах перакладчыцкага цыкла («Перакладчыцкая дзейнасць і камп'ютэрнае забеспячэнне», «Міжкультурная камунікацыя і пераклад»), студэнты 2 і 3 курса спецыяльнасці «рамана-германская філалогія (англійская мова)» прынялі ўдзел у конкурсах перакладаў пад кіраўніцтвам старэйшага выкладчыка кафедры германскага мовазнаўства Бобрыкавай Я. П.
У «Конкурсе перакладу лімэрыка», арганізаванага кафедрай англiйскай філалогіі і перакладу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (СПбГЭУ) у рамках фестывалю «Дні Ірландыі ў СПбГЭУ» (1 сакавіка – 31 сакавіка 2025 г.) былі атрыманы наступныя ўзнагароды:
Карпусенка Аляксандра Сяргееўна, студэнтка 3 курса, была ўзнагароджана граматай I ступені,
Чапленак Анастасія Сяргееўна, студэнтка 3 курса, была ўзнагароджана граматай II ступені,
Карабун Марыя Аляксандраўна, студэнтка 2 курса, была ўзнагароджана граматай,
Сертыфікаты ўдзельніка таксама атрымалі Сіваева А. Ю., Мірэр К. Ф., Петрожицкая А. Д., Сухамліна А. Ю., Касцюк А. А., Лавор А. Э.
За актыўнае супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэтам і падрыхтоўку студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе перакладу лімэрыкаў, старэйшаму выкладчыку кафедры германскага мовазнаўства, Бобрыкавай Я.П., была аб'яўлена падзяка ад дэкана гуманітарнага факультэта ФГБОУ ВА «Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта» А. А. Пруцкіх.
У IV Міжнародным конкурсе мастацкага перакладу "Кветкі з чужых палеў", арганізаванага факультэтам сацыякультурных камунікацый БДУ (Мінск – Валгаград, красавік – май 2025) нашы студэнты таксама паказалі высокія вынікі:
Чэб Варвара Віктараўна, 3 курс – дыплом II ступені ў намінацыі " Мастацкі пераклад англійскай прозы на беларускую мову»;
Чарэмных Данііл Ігаравіч, 3 курс – дыплом III ступені ў намінацыі «Мастацкі пераклад ангельскай паэзіі на беларускую мову» і дыплом III ступені ў намінацыі «Мастацкі пераклад ангельскай прозы на беларускую мову».
Сертыфікаты ўдзельніка таксама атрымалі Мирер К. Ф., Сухамліна А. Ю., Лавор А. Э.
Жадаем далейшых поспехаў нашым будучым філолагам-перакладчыкам!


BY 
