Супрацоўнікі кафедры раманскага мовазнаўства і студэнты спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" наведалі Міжнародную выставу Digital Expo, якая стала пляцоўкай для дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў і тэхналогій, месцам для сустрэч прафесіяналаў лічбавай індустрыі, нетворкінга і абмену вопытам.
Праграма форуму ўключае 20 тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх круглыя сталы, семінары, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў выставы. У ходзе мерапрыемстваў у шырокім коле экспертаў абмяркоўваюцца такія сучасныя трэнды, як тэхналогіі і рашэнні для развіцця разумных гарадоў, тэхналогіі штучнага інтэлекту, імпартанезалежнасць і тэхналагічны суверэнітэт, абарона персанальных дадзеных, забеспячэнне кібербяспекі інфармацыйных сістэм, сховішчы дадзеных, лічбавы офіс і інш.
У адукацыйным кластары выставы ўдзельнічаюць вядучыя ўніверсітэты нашай краіны, якія дэманструюць свае перадавыя распрацоўкі і прэзентуюць новыя спецыяльнасці.


BY

