Сэрвісы

Абарона магістарскіх дысертацый па беларускай літаратуры на беларускай мове магістрантамі з Кітая

Абарона магістарскіх дысертацый па беларускай літаратуры на беларускай мове магістрантамі з Кітая

25 чэрвеня 2025 г. упершыню ў гісторыі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла паспяховая абарона магістарскіх дысертацый магістрантаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія напісалі свае кваліфікацыйныя працы на беларускай мове па беларускай літаратуры. Гэта выпускнікі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства спецыяльнасці Літаратуразнаўства Гао Жуй (навуковы кіраўнік – дацэнт Лада Алейнік), Гао Юйкунь (навуковы кіраўнік – дацэнт Ірына Шматкова), Лю Цзялэ і Чжан Мінь (навуковы кіраўнік – дацэнт Павел Навуменка).

Магістранты падчас навучання паказалі высокі ўзровень валодання беларускай мовай, якую яны вывучылі ў Сіянскім універсітэце замежных моў. Падтрымаць іх на абароне прыйшлі выкладчыкі, якія навучалі іх беларускай мове ў Кітаі: дацэнт В. У. Барысенка і дацэнт Л. С. Кныш.

Падчас навучання ў БДУ магістранты праявілі сябе як адказныя і актыўныя навучэнцы, якія прымалі актыўны ўдзел у навукова-вучэбных і культурна-выхаваўчых мерапрыемствах. Іх даследаванні прайшлі апрабацыю на навуковых канферэнцыях і маюць важную практычную значнасць для далейшай папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны ў Кітаі, а таксама для пашырэння беларуска-кітайскіх культурных узаемасувязей.

Абарона прайшла на высокім узроўні; магістарскія работы, прысвечаныя перакладам твораў беларускай літаратуры на кітайскую мову, атрымалі найвышэйшыя адзнакі.

IMG_20250625_131129.jpg

изображение_viber_2025-06-25_13-28-05-374.jpg

изображение_viber_2025-06-25_13-28-05-531.jpg\

Image

Рэсурсы

Image
Image